Беларусь- унікальная краіна на мапе Эўропы. Унікальная ва ўсіх сэнсах. Беларусь- адзіная краіна, дзе дзяржаўная Незалежнасць і нацыянальная сымболіка пад жэстачайшым(с) забаронам. На жаль, але няшмат хто нават памятае, што адбылося 25 жніўня 1991 года. 22 гады таму нашая Радзіма ўпершыню ў сваёй гісторыі стала на самастойныя рэйкі развіцця, з чым я ўсіх нас і віншую! Зрэшты, 1991 год - выключны год для сусветнай гісторыі, год, калі ня стала Імперыі зла пад назвай СССР. Мне ўяўляецца несумнеўным, што шкадаваць аб распадзе гэтай "вялікай" дзяржавы могуць толькі крэтыны і псіхапаты. Прыблізна такі ж кантынгент і па сённяшні дзень не здолее зразумець увесь сакральны сэнс лёсавызначальнай даты 25 жніўня. Жыве Беларусь! Жыве вечна!
p.s. А вось такую лямпу вы можаце набыць у Варшаве як падарунак ужо да наступнага Дня Незалежнасці.