Каб танней і зручней ездзіць у Варшаву з Полацку дадумаўся да такога маршрута. Пачнем шлях у Полацку, калі сядзем на дызель-цягнік Полацк-Маладзечна (14.46). Пасля прыбываем у Маладзечна ў 19.36. Там садзімся на пасажырскі цягнік № 037Б Менск-Вільня
(загадзя набыўшы квіток у Полацку, бо часу набываць яго проста няма). Цягнік адыходзіць у 19.51. Кошт каля 50 тыс р. І мы ў Вільні ў 21.52. Затым ідзем да аўтавакзала і чакаем аўтобус "Ecolines" (квіток таксама трэ купляць загаддзя), які давязе нас у Варшаву, усяго за 63 тыс р. І ў Варшаве мы ранкам, у 6.20. Падлічым, з Полацку да Варшавы падарожжа абыйдзецца прыблізна ў 120 тыс. р. Неяк так)