Падароск - вёска ў Беларусі, на рацэ Зальвянка. Цэнтар сельсавету Ваўкавыскага раёну Гарадзенскай вобласьці. Насельніцтва 717 чал. (2004).У Падароску працуюць сярэдняя і музычная школы, дашкольная ўстанова, бальніца, амбулаторыя, дом культуры, бібліятэка, пошта.
02. Акрамя тутэйшай сядзібы і царквы, дзеля якіх сюды едуць турысты, тут можна знайсці шэраг цікавостак.
03.
04. Цэнтральная, можна сказаць адзіная вуліца вёскі.
05. Магазін))
06. У цэнтры стаіць помнік загінулым у Вялікую Айчынную вайну.
07. Стары дом.
08. Царква Святой Тройцы (XVIII ст.)
09.
10.
11. Сядзіба Чачотаў-Бохвіцаў - вось дзеля чаго сюды едуць турысты.
12. Брама, ці тое, што ад яе засталося.
13. Галоўны фасад з тэрасай і калонамі.
14. У савецкія часы ў сядзібе размяшчалася школа, а пазней - кантора саўгаса «Падароск».
15. Апошнія 10 гадоў сядзіба ў Падароск пуставала.
16. У снежні 2012 года сядзіба Бохвіцаў у вёсцы Падароск была прададзеная з аўкцыёну расійскаму бізнесмену з беларускімі каранямі за 120 000 $. Прац па рэстаўрацыі заўважана не было.
17. Акружае сядзібны дом цудоўны парк.
18. Агароджа
19. У невялікай весцы Краскі знаходзіцца вельмі прыгожая сядзіба Сегліцаў.
20. Палацава-паркавая сядзіба ў вёсцы Краскі Ваўкавыскага раёна Гродзенскай вобласці з’яўляецца помнікам архітэктуры XIX-XX стст. Уключае палац рэтраспектыўна-замкавага стылю, узведзены ў 1839-1905 гг, шэраг драўляных і цагляных пабудоў, а таксама пейзажны парк плошчай тры гектары з сажалкай.
21. Левая частка сядзібнага дома - у аснове сваёй драўляная, пабудаваная ў 1839, цагляная правая частка (з вежай) збудаваная ў 1905 годзе, аб чым сведчыць сцяжок-флюгер з выбітай на ім датай.
22.
23. Будынак вылучаецца разнастайнасцю элементаў дэкору фасадаў.
24. Галоўны ўваход у сядзібу аформлены высокім ганкам і стрэльчатым парталам з чатырма вуглавымі пінаклямі.
25. У палацы знаходзіўся дзіцячы санаторый. Пасля закрыцця санаторыя сядзіба была выстаўлена на продаж. Яе набыў расейскі бізнэсовец за $100000.
26. У адрозненні ад сядзібы ў Падароску, тут актыўна вядуцца будаўнічыя працы.
27.
28.
29. Рэканструкцыя фасаду самой сядзібы пакуль не вядзецца.