Ці не з'ехалі яны з глузду?

Nov 22, 2016 23:44





Летам гэтага года Міністэрства гандлю перайменавалі ў Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю. І канечне патрэбна новая шыльда. Нядаўна ўсплыла інфармацыя пра кошт гэтай шыльды. Ён вельмі ўражвае: 5600 новых рублёў!!! Вы сабе ўяўляеце?! Гэта каля 2800$!!! Навошта? Навошта такія грошы за шыльду?!
Канечне, на яе выраб быў аб'яўлены тэндар, таму што грошы бюджэтныя. Але мы ўсе ведаем як праводзяцца гэтыя тэндары . Самае цікавае гэта каментар, які атрымала Еўрарадыё ад прадстаўніка міністэрства Аляксея Нявольскага: «Мы хотели вывеску за эту цену - и нам сделали за эту цену. А были и предложения, в которых стояла более высокая цена». Праўда ўражвае))) Таксама ён распавёў наступнае: «Доску делали в художественном комбинате Белорусского союза художников. Правда, была еще одна компания - "Бронза-арт". Мы их ориентировали на эту сумму [5600 рублей. - Еврорадио], они сначала назвали большую цену, а потом меньшую... Но мы с ними так и не договорились. Они долго думали, потом ничего мне не выслали. Мне кажется, что вывеска от "Бронза-арт" была бы лучшей. Если вас цена смущает - то у них, возможно, была бы и меньшая стоимость». Асабліва мне спадабалася пра «ничего мне не выслали», а таксама, што іх арыентавалі на гэты кошт)))
Лепш за ўсё было замовіць шыльду з граніту або мармуру ў бліжэйшай рытуальнай краме. Максімум 200-300$.
А як Вы лічыце, ці можна рабіць такія зусім ня танныя шыльды за нашы падаткі?
Previous post Next post
Up