І "насамрэч", і "хутчэй"

Dec 20, 2012 16:27


Ну як крытык можа пачынаць свой тэкст, разьлічаны на чытача газеты, з такой нудоты канцылярскай?! Усё-ткі навуковыя заняткі крытыкай не ідуць на карысьць нашай "братии", мова псуецца страшэнна.

І "перлы", такія "перлы"! Вось як Аксана Бязлепкіна тлумачыць, навошта існуюць прадмовы да кніг: "Насамрэч, у прадмове аўтарка [Л. Рублеўская] звяртаецца, хутчэй, да крытыкаў і літаратуразнаўцаў, каб за ўяўнай лёгкасцю тэксту яны заўважылі і працу гісторыка-даследчыка, і місію папулярызатара беларушчыны, і пісьменніцкае майстэрства". І "насамрэч", і "хутчэй" -- о жаночая логіка тыповага навукоўцы! Так, спадарыня Аксана, беларускія крытыкі вельмі любяць, калі пісьменьнікі ім сходу тлумачаць усё самі, і яны заўважаць і ацэняць аўтарскія высілкі!

Як той у савецкім мульціке казаў: "Дык вы і есьці за мяне будзеце?"

Мая прафесія, Сьмех, Чытаньне

Previous post Next post
Up