Sep 04, 2012 01:31
А яшчэ днямі пакатаўся 50км на Peugeot Ion (электрамабіль, ён жа Mitsubishi i-MiEV). Спадабалася цішыня ўнутры і дынаміка разгону, калі педаль да канца цісьнеш - у Менску сама тое было б, каб з шэрагу з шэраг скакаць.. і зусім ня скажаш, што нейкая батарэйка ўнутры. Увогуле, нягледзячы на памеры (3.4м даўжыня), няма адчуваньня, што кіруеш чымсьці малым. Аўто як аўто, цалкам карыстабельна - калі мець катэдж/дом пад Менскам, для паездак у бліжэйшы супермаркет і назад, ці для паездак на працу і назад ідэальны варыянт, асабліва зь беларускімі коштамі на электраэнэргію.