Completed: Wiza Schengen C

Oct 28, 2011 08:09

Вырашылі візавае пытаньне для ўсяе сям'і на наступны год. Цяперака будзем актыўна пашыраць справу "прачнуўся - аўто - кава ў Вільні".

У польскім консульстве нічога не мяняецца - тыя ж шматгадзінныя чэргі на вуліцы, як і 5, і 7, і 8 год таму, калі адбываліся апошнія мае зь ім стасункі.

Агулам на сям'ю: 50 даляраў на запрашэньні + гадзінаў 10-12 за кампутарам на злаўленьне датаў, тэматычныя форумы, і запаўненьне анлайн-анкеты + 120 эўра консульскі збор + 447 тыс. гадавая страхоўка + 51 тыс. фота + гадзінаў 5-6 ў чэргах пад і ў консульстве = гадавая мультывіза тып С.

Як па мне, дык нядрэнна - прынамсі, ня трэба набываць нерухомасьць, як летувісы хочуць за сваю мультывізу.
Previous post Next post
Up