Пражыў тыдзень у Кракаве (пакуль візы па 5 эўра...), розныя ўражаньні:
* цмок дробны, ня ўнушае :-)
* на галоўнай плошчы не хапае падсьветкі - кракаўскім гарадзкім уладам трэба ехаць у Менск на экскурсыю на прашпэкт Скарыны і вучыцца, як трэба падсьвятляць будынкі :-)
* у Кракаве ў старым горадзе гадзінаў у 21, а на вікэндзе да 22-23 актыўнае жыцьцё. У Варшаве ў такі ж час усё вымірае ўжо - учора ў Варшаве на пляцы пасярод старога гораду а 6-ай вечара ну ўвогуле нікога, толькі ёлка сумна стаіць пасярод.
* від на стары горад з Вавэля гэта "страшны сон лідзкага жэсу" (пра колькасьць спадарожнікавых талерак на будынках).
* трохступовая сістэма несінхранізаваных сьветлафораў на вул. Dietla дужа нязвыклая паспалітаму беларусу (тры сьветлафоры каб перайсьці адну вуліцу: аўтамабілі, трамваі, зноў аўтамабілі, плюс асобныя сьветлафоры для ровараў).
* у супермаркетах шмат навюткіх манетак па 1 і 5 грошыкаў выпуску 2007 году якасьці UNC (uncirculated)
* расейскамоўных турыстаў у Кракаве вельмі мала, прыблізна столькі ж, колькі італійскіх, а ангельскамоўных болей за тых і тых разам узятых.
* а беларускіх турыстаў няма ўвогуле. Беларускай прысутнасьці, апрача пагоні на брамцы ў замку і яшчэ адной на ўнівэрсітэце на collegium novum, не адчуваецца ўвогуле.
* яшчэ пра беларускую прысутнасьць: у дзень, калі запусьціўся БелСат, па польскім ТВ казалі пра Пуціна і імпарт польскага мяса ў Расею - бачыў разоў пяць. а пра БелСат далі бягучым радком як нешта нязначнае.
* дарэчы, пра БелСат: "зьліў залічаны" (АКА "грошы засвоеныя"): сайт абышто, сам канал транслюецца праз малавядомы цяжкадаступны спадарожнік (наконт малавядомасьці й цяжкадаступнасьці кажу як беларус, які глядзіць sat tv у менску год дзесяць).
* "карштас вінас" у кракаве называюць "гжанец галіцыйскі".
* кракаўскі унівэрсітэт сабе як універсытэт, collegium maius мяне ня вельмі ўразіў (апасьля віленскага і венскага ўнівэрсытэтаў).
* кракаўскі пяціпавярховы эмпік (Empik) на галоўнай плошчы гэта ого! паболей будзе за варшаўскі megastore (на перакрыжываньні al. jerozolimskie і ul. novy swiat), ужо не кажучы пра эмпікі ў Гданьску і Торуні.
* ува ўсіх польскіх эмпіках прадаюцца беларускія срэбрныя манеты з сэрыі "казкі народаў сьвету", бо яны робяцца варшаўскім манетным дваром, але каштуюць удвая болей, чым у Беларусі.
* "кракаўская галерэя" побач з чыгуначным вакзалам бадай самае вялікае/лепшае месца для шопінгу ў сумежных зь беларусьсю краінах (у варшаве нічога такога ня бачыў, у Вільні і Рызе shopping mall'ы драбнейшыя).
* у Кракаве ўсюды раздаюць рэклямы з крэдытамі, асабаліва ля галоўнай пошты - нейкі крэдытны бум проста.
* від на Кракаў з капца Касьцюшкі (kopiec kosciuszki) нічога такі, але ўлазіць туды сапраўды страшнавата :-)
* у адрозьненьне ад капца, у капальню солі ў Велічцы (100+ метраў пад зямлю) лезьці зусім ня страшна.
* У капальні спачатку водзяць па ўсякім дробным пакойчыкам, а ў галоўную залю (st.kinga's chapel) ўводзяць напрыканцы, і увесь народ адразу ўражваецца і кажа ўаў!
* у капальні былі з ангельскамоўным турам, у гіда прыблізна такое вымаўленьне як у Alex'а з "Everything's Illuminated" ("I'll be your hubmle translator") - я б з такім у гіды пасаромеўся пайсьці, а народ анічога, працуе.
* калі гуляеш па наберажнай Віслы ў Кракаве, вельмі падобна на наберажную Віслы ў Торуні.
* GPRS-роўмінг ад Вялкома працуе ў Польшчы як быццам бы анікуды і не зьяжжаў, але кошт - 1600 бел.руб за 50кб - робіць яго абсалютна бессэнсоўным.
* тыдзень у Кракаве ўсё адно вельмі мала (трэ два), як бел.турфірмы туды робяць туры на вікэнд цяжка ўявіць.
* у цягніках Варшава-Менск вельмі сьпякотна, +28С.