Пасьля бібліятэкі і лядовых палацаў сабраліся будаваць парк высокіх тэхналёгіяў - сёньня па беларускай дзяржтэлевізіі сказалі, што трэба 300 млн. дал. інвестыцыяў (хоць у параўнаньні з агучанай лічбай у 30 млрд на будаўніцтва Мінск-Сіці, драбяза).
Але цікава, навошта яго (парк) будаваць? Навошта сьцягваць усе ай-ці кампаніі ў адно месца, фізічна? Здаецца, ім і так нядрэнна жывецца, хоць і па ўсім горадзе параскіданым.
Паводле апублікаванага на
park.by праекту, у тым парку нават жытло збудуюць: 75 тыс. кв. мэтраў. Гэтага хопіць на мо тысячу кватэраў - але для каго? Таксама незразумела, бо штат кампаніяў, ужо зарэгістраваных у парку, болей у шмат разоў.
Увогуле, беларускі парк высокіх тэхналёгіяў - нейкая незразумелая структура, якая займаецца выключна тым, што вырашае, даць нейкай канкрэтнай айці кампаніі падатковую зьніжку, ці ня даць (чаму б ня даць усім, і тады структура непатрэбная зусім?). І вось зараз, здаецца, структура вырашыла засвоіць грошы на будаўніцтве нерухомасьці. Так яны гэта называюць.
А яшчэ нядаўна бачыў паведамленьне ад парк.бы, што вядуцца перамовы з індусамі аб стварэньні у парку айці-акадэміі. LOL. Уяўляю, чаму індусы іх навучаць. Пэўна, пасьля той акадэміі ўсе бел. праект-мэнэджары будуць звяртацца да сваіх амэрыканскіх кліентаў выключна як "Dear Sir" ;-)