Высновы Еўрапейскага Савета ў дачыненні да Беларусі

Mar 02, 2012 17:35



Першага і другога сакавіка ў Брусэлі праходзіць чарговая сустрэча Еўрапейскага Савета. Еўрапейскі Савет складаецца з лідэраў ці кіраўнікоў урадаў краін ЕС, прэзідэнта Еўрапейскага Савета і прэзідэнта Еўрапейскай Камісіі. Высокі прадстаўнік Еўрапейскага Саюза па замежных пытаннях і палітыцы бяспекі таксама прымае ўдзел у працы Еўрапейскага Савета. Еўрапейскі Савет вызначае агульны палітычны накірунак і прыярытэты Еўрапейскага Саюза.

На сустрэчы 1-2 сакавіка Еўрапейскі Савет абмеркаваў выкананне эканамічнай стратэгіі ЕС, зацвердзіў парадак прыярытэтаў на 2012 год, прааналізаваў развіццё падзей, звязаных з "Арабскай вясной", прадаставіў Сербіі статус краіны-кандыдата на ўступленне ў Еўрапейскі Саюз, пагадзіўся вярнуцца да тэмы далучэння Балгарыіі і Румыніі да Шэнгенскага пагаднення ў верасні, а таксама пераабраў Германа ван Ромпея ў якасці свайго прэзідэнта.

Заключэнне Еўрапейскага Савета, прынятае другога сакавіка, утрымлівае наступныя высновы ў дачыненні да Беларусі:

"Еўрапейскі Савет выказвае сваю сур'езную занепакоенасць, якая паглыбляецца, у сувязі з далейшым пагаршэннем сітуацыі ў Беларусі. Ён вітае рашэнне, прынятае Саветам [па замежных справах], пашырыць спіс асобаў, якія падлягаюць забароне на ўезд і замарожванню актываў за сур'ёзныя парушэнні правоў чалавека ці падаўленне грамадзянскай супольнасці ды дэмакратычнай апазіцыі, за падтрымку рэжыму Лукашэнкі ці атрыманне ад яго перавагаў. Еўрапейскі Савет прапануе Савету [па замежных справах] працягваць сваю працу па распрацоўцы далейшых мер. Ён пацвярджае абавязальніцтва Саюза ўзмацняць сваё супрацоўніцтва з беларускай грамадзянскай супольнасцю і падтрымліваць дэмакратычныя памкненні беларускага народа."

Поўны тэкст заключэння Еўрапейскага Савета месціцца тут

Беларусь, санкцыі, ЕС, крызіс, скандал, санкции

Previous post Next post
Up