Толькі што прышло паведамленне ад аргкамітэтут БХД, што яе сайты заблакаваныя. Праз ананімайзер яны таксама не дасяжныя, таму ў мяне ёсць падазрэнне пра магчымасць унутранай прычыны для перашкоды працы гэтых сайтаў.
Але вось пішуць:
"Усе сайты Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі 17 лютага былі заблакаваныя.
У прыватнасці не дзейнічаюць партыйны сайт
http://bchd.info, сайт кампаніі "Пакаянне"
http://represii-by.info, асабістыя сайты Паўла Севярынца
http://sieviarynets.net і Віталя Рымашэўскага.
"Я лічу гэта падрыхтоўкай спецслужбаў да перадвыбарчай кампаніі. Магчыма, хутка мы сутыкнемся з блакіроўкай усіх сайтаў, якія агітуюць за байкот выбараў", - адзначыў сустаршыня БХД Віталь Рымашэўскі".