Цапстрык

Feb 16, 2012 12:45

Дачка патэлефанала: "хлопчыкі не ведаюць, што такое ********". Ну, я ні як не мог пачуць, што за слова ім патрэбна. Мусіла адаслаць эсэмэскай: "цапстрыкі".
Мусіў пашукаць адказ, бо і сам не ведаў значэння. Адна з крыніцаў падае, што гэта -- забаўка, цацка, або па-рускі безделушка.


відаць гэта паланізм -- capstrzyk. Польская Вікіпедыя паведамляе, што гэта слова паходзіць ад нямецкага Zapfenstreich.


Выходзіць, гаворка ідзе пра сігнал "вячэрняя зара". den Zapfenstreich blasen - іграць вячэрнюю зару, то бок па гэтым сігнале ў вайскоўцаў наступае цёмны час сутак.
Як дзеці знайшлі гэтае слова?

школа, беларуская мова, лытдыбр, дачка, белорусский язык

Previous post Next post
Up