Безальтэрнатыўны Новы год

Dec 28, 2011 18:17

Нешта мне падавалася, што сёлета апазіцыя збіраецца арганізаваць альтэрнатыўную сустрэчу Новага году, Новы год без Лукашэнкі.




Але я памыліўся, бо ніхто з іх не прэтэндуе на ролю адзінага лідэра, а сабрацца разам і ахвяраваць сямейным святам таксама ніхто не захацеў. Усё будзе ў запісе. І кожны выступіць са сваім запісам.
Можна было б праўда наладзіць скайп канферэнцыю з наўпроставай трансляцыяй на YouTube, каб усе яны па чарзе сказалі караценькія тосты і разам паднялі келіхі ў 0:00, але нічога падобнага не плануецца.
А што будзе рабіць Белсат у навагоднюю ноч? Паўторыць запіс інфармацыйнай праграмы з вынікамі году і ўключыць другую частку Рамантычнага канцэрту.


Як вядома, свята w Polska: Kościół, rodzina, piwo. Тое самае будзе і на Белсаце -- уключылі запіс і разышліся па хатах.
Такія справы.

СМИ, СМІ, Лукашенко, Bynet Байнет, президент Беларуси, Беларусь, pr, Новый год, апазіцыя, оппозиция

Previous post Next post
Up