Нешта не магу пацэліць, быццам заваражылі...
Гэта намёк. Кідаю працу, іду абедаць-вячэраць, глядзець нешта нескладанае і вясёлае. Не было б гэтак цёмна і халодна, знайшоў бы нагоду прагуляцца. УСЮ ПРАЦУ НЕ ПЕРАРОБІШ.
P.S. Толькі я так вырашыў, як мой сусед з верху распачаў з сынам рухомую гульню, пры выкананні якое нешта цяжкое (ці цела, ці нешта іншае) вельмі часта бразгаецца аб падлогу. Хвіліну раней гэта бы мяне раздражняла. Цяпер жа можа разглядацца толькі як аргумент, што гук маёй музыкі не абавязкова сцішваць вельмі моцна.