Віленская елка

Dec 11, 2010 20:05

Усё ж я не люблю натоўпы. Закончыў працу і пайшоў на Кафедральную плошчу -- там мусілі запаліць елку з нагоды пачатку каляднага тыдня. Натоўпы, натоўпы і натоўпы. Нічога не чуваць і асабліва не відаць.
Недачакаўшыся пачатку відовішча пайшоў побач на кірмаш, набыў некалькі магніцікаў з бурштынам -- калекцыю маёй жонкі...


Па глінтвейн стаяла чарга чалавек сто...
Раптам выключылі асвятленне і падалося, што вось зараз запаляць елку.
Ага, аказалася, што трэба яшчэ некаторы час -- хвілін 15-20 пачкаць.
Я рушыў супраць натоўпу і запоўз у Double Coffe (потым тут знайшліся некаторыя мае семінарысты).
Зараў усе валяць па праспекце ад Кафедральнай плошчы. Мне пашанцавала, што знайшоў месца, дзе пад'есці.

лытдыбр, Вільня Vilnius

Previous post Next post
Up