Сёння ў Мюнхене распачаўся Oktoberfest. Нездарма мне хацелася сёння піва... Замест гэтага я ўдарна папрацаваў і схадзіў на экскурсію ў рэйхстаг. Калі нешта з фотак атрымалася на маім мабільніку, то выкладу тут пад катам. Заўтра едзем у Гейдэльберг.
Гэта від зверху на залу паседжанняў нямецкага парламенту.
А гэтак ён выглядае з сярэдзіны.
Сёння ў Берліне была досыць буйная акцыя пратэсту супраць выкарыстання АЭС. Праўда калі я дабраўся да месца дыслакацыі, то людзі ўжо разыходзіліся.
Сведкі кажуць, што ў утаймаванні натоўпу чынны ўдзел брала паліцыя.
А цяпер загадка -- штот гэта за калумбары? Калі я слушна зразумеў гіда, то гэтыя скрынькі былі падарункам ад французаў. Быццам бы яны пустыя, але паводле легенды ў скрыні пакладзены асабістыя рэчы парламентарыяў ад самага заснавання парламенту. Скрыні ніхто не адкрываў...