У сюжэце
Рада не рада тэлеканал спачатку распавядае што на чарговае паседжанне Рады інтэлігенцыі, вызначаныя радай прэтэндэнты на пост адзінага кандыдата ў прэзідэнты ад дэмакратычных сіл такі і не з'явіліся на сход.
А потым ідзе пасаж:
"Але ўсцяж невядомая і канчатковая лічба прэтэндэнтаў ад апазіцыі на прэзідэнцкае крэсла. Лідар праеўрапейскіх сілаў Аляксандр Мілінкевіч не выключае зняцця сваёй кандыдатуры.
АЛЯКСАНДР МІЛІНКЕВІЧ, ЛІДАР РУХУ «ЗА СВАБОДУ»:
«Наш удзел залежыць ад шмат якіх рэчаў. Сумленнасць выбараў, хаця б першы крок да сумленнасці выбараў. Другая рэч - гэта аб'яднаная апазіцыі. Гэтага, безумоўна, не хапае».
У свой час
"Наша ніва" з меншага зрабіла сенсацыю -- з чутак, што Мілінкевіч можа ў бліжэйшы час зрабіць заяву аб няўдзеле ў выбарах.