Сёння атрымаў
заяву БАЖ з нагоды адкрытага ліста старшыні БКДП Аляксандра Ярашука. Прачытаў. Гэты ліст названы беспрэцэдэнтна зняважлівым ў дачыненні да незалежных сродкаў масавай інфармацыі.
Вельмі здзівіўся, бо раней успрымаў сп. Ярашука як абачлівага публічнага палітыка, які не будзе сварыцца з журналістамі тым больш перад выбарамі.
Тады прачытаў
ліст сп. Ярашука.
Але і праўда, рэдактароў шэрагу незарежных СМІ сп. Ярашук назваў непаважанымі, параіў усім не чытаць СМІ ўвогуле, распавёў пра нежаданне БАЖу ствараць прафсаюз журналістаў. А ўсё чаму? Бо раней БАЖ прыняў заяву, што сп. Ярашук не пусціў на нейкае мерапрыемства БКДП журналіста з інтэрнэт-газеты "Салідарнасць". Мала таго, гэтую
заяву надрукавала "Наша ніва" і размясціла архіўнае фота сп. Ярашука з былым кіраўніком Адміністрацыі прэзідэнта Леанідам Сініцыным, як намёк на іх супольныя палітычныя праекты...
Вой якая ідзе сварка! Можа сапраўды
палітыкі зараз пераходзяць ад гіпотэз да рэальнай палітычнай барацьбы на прэзідэнцкіх выбарах, якія мусяць неўзабаве адбыцца?