Па дарозе на працу сустрэў гэтыя кветкі насупраць крамы "Мечта ботаника".
А працу пачаў з прачытання БЕЛТА:
...
Такім чынам, пасля віншавання каталікоў са святам, кіраўнік дзяржавы накіраваўся на суботнік. Усяго па краіне ў суботніку ўзялі ўдзел больш за 3 млн. чалавек.
З такой вялікай лічбы вынікае, што былі сярод іх і каталікі, у якіх сёння Вялікая субота, і іудзеі, для якіх любая субота -- гэта Субота, а тут яшчэ набліжаецца Песах.
Дарэчы, прэзідэнт ЗША Барак Абама бярэ ўдзел у святочным іудзейскім седэры, а прэзідэнт Расіі Дзмітры Мядзведзеў павіншаваў іудзеяў з Песах.
А ў Беларусі -- суботнік.