Удасканаліў дзіцячы столік - замяніў ДСП-шныя дэталі на драўляныя з вольхі. Атрымалася нават крыху лепей, чым я думаў. Асабліва, калі ўлічыць, што часам рабіў адной рукой, а іншай адганяў дзяцей. Фоткі атрымаліся фіговыя, але для гісторыі выкладаю.
ДСП-шны стол зафотаць забыўся, таму проста паставіў старыя матэрыялы побач для параўнаньня:
Ён такі гладзенькі і прыгожы (на фота нябачна, таму пішу словамі :) ):
Фотасесія століка хутка скончылася, бо напалі дзеці і пачалі патрабаваць фотаць іх. Гэты пост пра мэблю, таму фотак дзяцей тут ня будзе:
Ну і каб 2 разы не ўставаць ў дадатак штурвалы і зэдлік (рабіў не я):
Зэдлік на стале: