Басік

Mar 11, 2010 13:59


З-за праблемаў са сьпінай мне быццам некалькі месяцаў нельга іграць у футбол. Прайшло крыху менш за месяц, а я ўжо вар'яцею. Здаецца, я гатовы намаляваць у календары нейкую чырвоную дату і выкрэсліваць дні да дэмбеля яе па адным. Гэта будзе не раней за травень! Жах! І каб не заплысці тлушчам мне прыйдзецца хадзіць у басейн. Плавацяь яно, канешне, карысна і ў гэтым ёсьць свой кайф, але ў параўнаньні з футболам ну проста поўны адстой:
1. Ніякай працы мозгу - тупа грабі і ўсё.
2. Ідзеш голы па халодных калідорах - мерзнеш, спыніш варушыцца ў вадзе - мерзнеш, ідзеш назад - мерзнеш, у душ ідзеш каб сагрэцца, а не каб астыць, дыбільныя праблемы з пераабуваньнем - таксама мерзнеш.
3. Ніякай каманднай гульні - ніякага драйву і эмоцыяў.
4. Плаваю я фігова, значна фіговей, чым іграю ў футбол - магчыма, з-за гэтага ўсе праблемы.
Усё. Чырвоная дата - 4 траўня. Засталося 54 дні.

Футбол

Previous post Next post
Up