Зэльва

Dec 01, 2003 10:32

Былі ў Зэльве. Пабачылі помнік Ларысе Геніюш. Сьціпла, але з густам - выява галавы на фоне бел-чырвона-белай стужкі. На стужцы з аднаго боку выбіта імя, зь іншага - герб "Пагоня". Ня дзіўна, што мясцовыя ўлады так і не дазволілі яго ўсталяваць, дзіўна, што (ня ведаю з дазволу каго) ён стаіць на тэрыторыі праваслаўнай царквы, што як раз насупраць дому, дзе жыла паэтка. Дарэчы, царква тая зьдзіўляе яшчэ нейкім "закосам" пад эўрарамонт і нагадвае хутчэй прадуктовую краму - дзьверы і вокны з ПВХ і ралеты. Магчыма, проста таму, што зараз гэта таньней...
Previous post Next post
Up