На вул. Берасцянскай ёсьць нейкі салон прыгажосьці - там уладальніца салону паркуе свой лексус. Знакаў ніякіх няма, таму каб "забіць" месца - яны ставяць раніцай дзьве пластыкавыя фішкі, якія я часам выкідваю і паркуюся, бо няма дзе больш стаць. Сёньня яна канчаткова раззлавалася і заперла мяне (стала паралельна і зрабіла каробачку). Я выклікаў ДАІ. Паліцэйскія сказалі, што я нічога не парушыў. Баба крычала на мяне, што ў мяне сумленьня няма. Абяццала мне праблемы (блін, а то ў мяне іх і так мала). Пагражала што колы папрабівае (у прысутнасьці паліцэйскіх) і я нічога не дакажу.
Запісаў на ўсялякі выпадак яе прозвішча і адрэсу. Калі знікну бяз вестак - вінаваціць ва ўсім яе.
Upd: Фоткі ад катам