Юрыдычныя адрэсы паліт. партый у Беларусі (ч.1)

Apr 14, 2009 16:42



Ліберальна-дэмакратычная партыя
Рэг. нумар: 025
Кір.: Гайдукевіч Сяргей Васільевіч

Штабкватэра аматараў чалавека "з пушачкай" (паслухаць фрагмэнт эпічнага інтэрвію 2001 г, 2,6 Мб) і Яўгена Крыжаноўскага знаходзіццца не абы дзе, а ў в. Сёмкава, вул. Садовая, 89а (Мінскага раёну Мінскай жа вобласці).

У в. Сёмкава жыве сам Гайдукевіч, цікава ці ў сваім доме ён прадаставіў юрадрас.

Беларуская сацыяльна-спартыўная партыя
Рэг. нумар: 024
Кір.: Александровіч Уладзімір Аляксандравіч

Здаецца нічога дзіўнага, адрас як адрас -- г. Мінск, вул. Каліноўскага, 77а, корп.Б, пак. 3. Але па гэтым адрасе знаходзіцца аб'ект пад назвай "Детский сад" мікрараёна Зялёны луг.

Сацыял-дэмакратычная партыя Народнай Згоды
Рэг. нумар: 014
В.а. кір.: Ермак Сяргей Уладзіміравіч

Гэтае, з дазволу сказаць, утварэньне месціцца ў мінскім Палацы шашак і шахмат (г. Мінск, вул. К.Маркса, 10).

-----
Па дадзеных Міністэрства юстыцыі РБ на 14 красавіка 2009. Пры вызначэньні катэгорыі аб'ектаў выкарыстоўваўся CityInfo 2.7.
Previous post Next post
Up