Беларусы ў ЗША

Sep 11, 2007 11:02

Масавая эміграцыя зь Беларусі пачалася памалу ў вапошняе дзесяцігодзьдзе ХІХ стагодзьдзя, паступова ўзмацняючыся аж да Першае сусьветнае вайны. Напачатку эміграцыя кіравалася не за акіян, а ў большыя гарады Польшчы, у Рыгу, Пецярбург, Адэсу, на шахты Ўкраіны ды ў значна большых масах у Сібір. Беларусь у тым часе была адным з асноўных пастаўшчыкоў працоўнае сілы ў імпэрыі. Як зазначыў адзін з заходніх дасьледнікаў, «Беларусь шмат зь якіх меркаваньняў можна назваць Ірляндыяй Расейскае імпэрыі»*.
Пасьля таго як хваля эміграцыі ў Сібір зьменшылася, а ў некаторых мясцовасьцях прыпынілася зусім, эміграцыя ў злучаныя Штаты пачала ўзростаць, дасягнуўшы максымуму ў 1910-1913 гадох.

*Stewart H. Provincial Russia. London, 1913. P.111.
В. Кіпель. Беларусы ў ЗША. Менск, 1993. Ст. 51-52.
Previous post Next post
Up