Хацелася б пакідаць у сваім дзеньніку толькі спасылкі на матэрыялы, што месьцяць геніяльныя тлумачэньні, сьвежыя факты альбо па-просту выклікаюць у чытача пазытыўныя вібрацыі. Але, як той казаў, жыцце бярэ свае. Гэтая
спасылка вядзе да артыкулу, прысьвечанага развіцьцю венчурных інвестыцыяў у сеньняшняй РБ. Паколькі спецыялізаванага аналягу суполкі
by_trash для "эканамічаскай" аналітыкі не існуе, я зьмяшчаю свае заўвагі тут.
Дык што так мяне ўразіла? Не, не тое, што аўтар артыкулу ня надта ўдала пагугліў (хаця ў гэтым выпадку, хутчэй паяндэксіў). Дзьве рэчы: (а) вера прадстаўнікоў улады ўва ўніверсальнасьць свайго ўлюбенага падыходу; (б) гатоўнасьць незалежнай журналісткі некрытычна прыняць прапанаваную легіку. Мяркуйце самі: Основной преградой для развития венчурного инвестирования является, разумеется, отсутствие соответствующего законодательства
??? Мэханізмы, што рэгулююць набыцце долі ў кампаніях дакладна існуюць. Магчыма гаворка пра рэгуляваньне дзейнасьці венчурных фондаў, якія прыймаюць грошы ад прыватных ды інстытуцыйных інвэстараў? Але працяг думкі абвяргае гэтую вэрсыю: Оно, как ранее заявлял председатель Госкомитета по науке и технологиям Игорь Войтов, должно «определить, кто возьмет на себя риски в стране в случае невыполнения проектов».
Заўседы лічыў, што рашэньні адносна прыняцця рызыкі індывідуальныя? Не здаемся і чытаем далей В развитых странах эти риски берет на себя государство
??? Скажам мякка, гэта выказваньне няпоўная, ці нават не галоўная праўда. І, нарэшце, вяртаньне "на круги своя": Однако это противоречит действующему в Беларуси закону о бюджете, который не предполагает рисков невозвращения средств, направляемых на финансирование проектов из республиканского бюджета ... Разработанные указы президента о венчурной деятельности и о Белорусской венчурной компании должны разрешить это противоречие. Кроме того, можно ожидать дальнейшего совершенствования законодательства в сфере венчурной деятельности, которое, скорее всего, воспримет российский опыт. Как было заявлено в ходе недавнего VIII Московского международного салона инноваций и инвестиций, Российская венчурная компания может оказать Беларуси консультативную помощь в подготовке проектов нормативных документов по венчурной деятельности
Падсумую. Прыведзеныя ўрыўкі дазволілі мне сфармуляваць схэму мысьленьня нашых "таджыкскіх фізыкаў": натхніцца вопытам "развитых стран"/не Расеі!/ -> прыдумаць як жа ж заканадаўча зарэгуляваць жыцце так, каб яно пачало прыймаць адпаведныя чарговаму захапленьню чынавенства формы /каб зрабілася падобным на заходняе/ -> зразумець, што нешта не стыкуецца -> зьвярнуцца па расейскі вопыт ...