Угодкі БНР ...

Mar 25, 2008 15:15

Не магу сказаць што абрэвіатура "БНР" мае для мяне толькі станоўчыя канатацыі. Так, у ей напамін пра надзеі, звышвысілкі, ахвярнасьць, фрагмэнты удалага зьбегу абставінаў, калектыўную творчасьць і нават самаарганізацыю ... але трывалы прысмак [легка вытлумачальнай] нястачы грунту для разбудовы нашага праэкту ды суцэльнага форс-мажору надта сугучны дню сеньняшняму ... Падобныя ступеньню супярэчлівасьці эмоцыі выклікала ў мяне нядаўняя мастацкая акцыя (меньчукі мусяць пазнаць месца):

Спачатку рэфлекторна ўзрадаваўся спалучэньню колераў. Пасьля ж удумаўся ў сымбалізм і зразумеў, што ен шматзначны. Бел-чырвона-белы букет на бронзавых лістох папараці можна ўспрыняць і як бел-чырвона-белую папараць-кветку ... Са сьвятам усіх! Не забывайма, што Вольная Беларусь не прадукт казачных пераўтварэньняў і шляхі да яе "исповедимы".
Previous post Next post
Up