Быў верасень, і млечны шлях...

Sep 14, 2012 22:53



Быў верасень, і млечны шлях
Праходзіў ноччу па-над намі.
Мы неба, гэты зорны дах,
Хацелі ахапіць вачамі.
Хмызняк ад ветру трапятаў,
Купаўся месяц у рэчцы стылай.
Я да бяспамяцтва кахаў,
А ты казала, што я мілы.
Святло згасіла зорак рой,
Вуглі няспешна дагаралі.
У абдымках цесных мы з табой
Пад небам на світанку спалі.
Быў верасень, і млечны шлях
Растаў у прывідным тумане.
Сышла ты, слёзы ў вачах,
І памяць аб начным падмане.
Previous post Next post
Up