Топ-5 падзей фестываля "Твой стыль"

May 29, 2012 10:45

Толькі вярнулася з Гародні. Там адбываўся трэці фестываль моладзевай журналістыкі "Твой стыль".

Было насычана і вельмі цікава. Вылучу топ-5 цікавых мерапрыемстваў. Гэта экскурсія Віктара Кірэева па журналісцкай Гародні (фота і відэа з яе вы бачыце ў гэтым запісе), ток-шоў "Журналістыка-2020" з удзелам Віктара Марціновіча, Анжэя Пачобута, Яўгена Ліпковіча, Юрася Карманава, Марыюша Кавальчыка, вядучага Алеся Залеўскага. Таксама ўзялі ўдзел Вадзім Шмыгаў, журналсіт БелаПАНу, Аліна Радачынская, карэспандэнт "Белсату" і я :)

На трэцім месцы - выступ гурта АКАНА. Гэта было проста фіерычна! Я фанат:) Запомніўся і аўкцыён фестываля. Мы з Валярынай Куставай пакінулі там свае заробкі нядрэнна прыкупіліся ўнікальнымі хэнд-мэйд паштоўкамі, лялькамі. Адзначу і гульню на тэрменвоксе клёвага Арцёма Атрашэўскага.

З майстар-класаў мне вельмі спадабалася пленная размова з Вадзімам Шмыгавым пра інфаграфіку.







image Click to view



Фота Ірыны Сіліверсценка з фестываля і з Гародні будуць :) 

Гродно, журналистика, друзья, Беларусь, люди

Previous post Next post
Up