Дзіяна Балыка

Nov 27, 2010 10:34




Учора быў эфір з Дзіянай Балыка. Паэт, драматург, празаік, сцэнарыст, псіхолаг...

Першы раз я яе пабачыла колькі гадоў таму на вечарыне іранскага паэта, майго сябра Зартошта. Яна была ў чырвонай шляпе і ў высокіх чырвоных жа сапагах. Чытала эксцэнтрычныя вершы пра "блядзь" альбо пра "суку", штось такое. Адным словам, уражаньне ад яе было дзіўнае, неадназначнае. Пасьля я схадзіла на спектакль РТБД "Белы анёл з чорнымі крыламі". Пасьля схадзіла яшчэ раз. Потым даведалася, што аўтар пьесы - Дзіяна Балыка :) Нядаўна была на спектаклі трэці раз... І вось пьеса уключаная ў школьную праграму!

Я пра Дзіяну шмат чытала, шмат чула, але асабіста знаёмая зь ёй не была.

"Непересекаемо", я напісала ў сваім блогу Тома Лісіцкая. Сапраўды, здавалася, што зьвесьці нас можа хіба што нейкі выпадак :) Але зьвёў каляндар "Шчырая жаночая песьня". Менавіта дзякуючы людзям, што з нявіннага календара зрабілі інфармацыйную нагоду, раздулі скандал на пустым месцы, у Томачкі і зьявілася ідэя прысьвяціць шэраг эфіраў "СучБелЛіту" 12 пісьменьніцам-удзельніцам календара.

Распачалі міні-праект з Дзіяны Балыка. Я закахалася ў яе! Такога энэргічнага, жывога чалавека, які сапраўды штурхае гэты сьвет, я не сустракала даўно.

Дзіяна чытала вершы. І ведаеце, што я вам сажу? Яна таленавіты паэт! Гэта адкрыцьцё, сапраўднае адкрыцьцё для мяне. Яна перакладае вершы Эдуарда Акуліна і Леаніда Дранько-Майсюка на рускую мову.  Яе вершы - перакладаць на беларускую. Яна - таленавіаты перакладчык, скажу я вам. Перакладае вобразамі, а не даслоўна, як многія іншыя, адчувае паэзію...

Яна запатрабаваная асоба. І не дарма. Яна ўсяго дасягнула сама, яна мае талент і развівае яго, працуе над сабой. Дзіяна Балыка.

сучбелліт, netradio, люди

Previous post Next post
Up