Чаму я люблю падарожжы

Jun 30, 2010 11:46

Я вельмі люблю падарожнічаць. Пачалася мая любоў са шматлікіх паходаў, у якія я хадзіла школьніцай. Штогод летам езьдзілі з матуляй на мора ў Крым. Аблазілі ўсе горы, паспрабавалі ўсе віды экстрыму (толькі з парашутам у мора ня прыгнула), прадэгуставалі дзесяткі сартоў він... Шыкоўны быў час!..

Пасьля заканчэньня школы я патроху пачала адкрываць для сябе Еўропу: Кракаў, Варшава, Вільня, Брусэль, Антвэрпэн...
Рускія Масква, Піцер, Саранск :) Люблю Саранск! Прыгожы горад. Там жыла мая бабуля... Зараз - стрыечная сястра і цётушка.

Цяпер я больш падарожнічаю па Беларусі. "Каб любіць Беларусь, нашу мілую маму, трэба ў розных краях пабываць..." .

Калі я злавіла сябе на думцы, што аб'езьдзіла увесь Крым, а сваю любімую краіну амаль ведаю, я задалася мэтай аб'езьдзіць усю Беларусь. Максімальна. Я хачу на ўласныя вочы  пабачыць усе касьцёлы, усе палацы. усе сажалкі, азёры і рэкі...

Я люблю падарожжы за тое, што яны даюць адчуваньне ЖЫЦЬЦЯ (сядзець на адным месцы - горш не прыдумаеш!), за тое, што ты разьвіваесься, знаёмісься з новымі мясьцінамі і людзьмі. Гэта шыкоўны жыцьцёвы вопыт.

Але больш за ўсё я люблю падарожжы за тое, што штораз цябе чакае нешта новае, тое, што ты ніколі раней не рабіў-ня бачыў..

Так, за нашае з Ганнай трохдзённае падарожжа я ўпершыню:

Ехала на фуры. Колькі разоў я езьдзіла спынам, але заўжды на легкавушках. Мара праехацца на фуры жыла ўва мне доўга. І - зьдзейсьнілася :)

Ехала на грузавіках. Тое самае, што з фурамі. За адным выключэньем: ніколя ня марыла пра грузавікі :)))

Пабачыла вожыка!!! Ніколі ня бачыла вожыка ў натуральных умовах... Уявіце! А тут - у Горадні, каля Каложскага саду. Падымаўся па прыступках :)

Ночыла на вакзале. Паколькі ў нас не было, дзе спыніцца ў Горадні, а пашпарты мы з Ганнай не ўзялі (так забурыліся з у пакой адпачынку, што на вакзале), то давялося ночыць у платнай залі чаканьня з мяккімі канапамі... Нязручна. Спаць немагчыма. Баляць шыя і вушы... Але ж мент, які хадзіў міма і сачыў за парадкам, нас ня выгнаў. І тое радуе.

Пабыла ў Маладэчне, Смаргоні, Залесьсі, Ашмянах.

Пазнаёмілася з творамі мастака Кастуся Харашэвіча.


Гродно, путешествие, успаміны, Беларусь

Previous post Next post
Up