Бэтлеемскае Сьвятло 2009-2010

Nov 30, 2009 11:07


Браты й сестры, Скаўты!
Шаноўнае спадарства!
Запрашаем Вас прыняць удзел у традыцыйнае штогадовае міжнароднае Скаўцкае акцыі «Бэтлеемскае Сьвятло міру й сяброўства»!
Бэтлеемскае Сьвятло міру й сяброўства - міжнародная акцыя Скаўтаў Эўропы, а значыцца й Беларусі ў тым ліку.
Як па сваеасаблівае эстафэце Агонь, запалены ад Несгасальнае лямпады ў Базыліцы Раства Хрыстова ў Бэтлееме перадаюць па ўсёй Эўропе ў адмысловых лямпах. Ужо больш за 20 год Бэтлеемскае Сьвятло перадаецца з рук у рукі, з храму ў храм, са Скаўцкае штаб-кватэры ў хатнія лямпадкі вернікаў.
У Беларусі акцыя ладзіцца ўжо дзесяты год. У гэтым годзе Бэтлеемскае Сьвятло зноў будзе прывезена ў Беларусь, каб данесьці да ўсіх вернікаў Сьвятло Раства Хрыстова.
Галоўныя моманты акцыі:
У Горадне Скаўты з Польшы ўносяць Агонь у Фарны касьцёл, дзе ладзіцца сьвяточная імша. Далей Бэтлеемскае Сьвятло перадаецца Скаўтам з Бабруйска, Віцебска, Валожына, Валкавыска, Ліды, Менска, Маладэчына, Росі, Смаргоні, а адтуль - у шматлікія іншыя гарады й весі Беларусі.
У Менску ў касьцёле Сымона й Алены й у катэдры вернікі сталіцы будуць мець магчымасьць атрымаць частку Бэтлеемскага Сьвятла
У Віцебску ў Сьвята-Успенскім храме Агонь будзе перададзены братам-Скаўтам з Расеі.
Удзельнікі акцыі:
Хрысьціянская садружнась дарослых і маладых,
Беларускае харцерства,
Беларуская Рэспубліканская Скаўцкая асацыяцыя,
Асасцыяцыя беларускіх гайдаў,
Федэрацыя Скаўтаў Эўропы.
Акцыя адбываецца пры падтрымцы Беларускае праваслаўнае царквы й Рыма-каталіцкага касьцёла на Беларусі.
Сустрэча Агня ў Горадні адбудзецца
18 сьнежня 2008 года ў 15 гадзін (папярэдні час)
У Фарным касьцёле
па адрэсе: Савецкі пляц,
Сьвяточны малебен па сустрэчы Агня ў Віцебску адбудзецца 19 сьнежня ў 17.30 (папярэдні час), у Сьвята-Успенскім храме, Камуністычная, 15.
Дадатковую інфармацыю можна атрымаць у каардынатараў акцыі
па тэлефоне: +375296098147, +375298938813
электроннай пошце: VITEBSKSCOUTS@INBOX.RU,
і ў прадстаўнікоў на месцах.

belarus, scouts, scouting, Віфлеемскі Агонь, Віфлеемскае Сьвятло, Бэтлеемскі Агонь, ХСДМ, ymca-belarus, ХСВМ, Бэтлеемскае Сьвятло, Віцебск, Менск, Беларусь, Гародня, Скауты, grodno, Мінска, minsk, ymca, Гродна, vitebsk, bethlehem light 2009-2010, Хрысьціянская садружнасьць дарослых і ма

Previous post Next post
Up