У Чэхіі тыдні з тры таму разгарэўся грандыёзны скандал. Вялікая колькасьць чыноўнікаў ды слугаў народу абсалютна незаконна прысвоіла сабе адукацыйныя тытулы. Па простаму кажучы, пачалі называцца прафесарамі ці проста людзьмі з вышэйшай адукацыяй, хаця альбо ніколі нідзе не вучыліся альбо вучыліся і кінулі.
Што такое для чэхаў адукацыйны тытул пакажа хаця б наступны прыклад. Пакуль мая жонка
http://murniamur.livejournal.com/ , якая скончыла БДУ, не пацвердзіла дыплём і не напісала на паштовай скрыне тытул (тут не пішуцца нумары кватэр а толькі імёны пражываючых), стаўленьне суседзяў да нас было абыякава-агіднае. "Панаехалі" карацей. Варта было дадаць сьпераду Mgr. Lebedzeva, рэакцыя адразу зьмянілася на саладжава-прыветлівую. Для нацыі, дзе вялікая колькасьць людзей ідзе працаваць ужо пасьля пачатковай школы (нашыя восем клясаў), і не імкнуцца скончыць нават сярэднюю (што тут не так і лёгка і зусім неабавязкова) чалавек які скончыў ВНУ з'яўляецца аўтарытэтам не меньшым чым для дзяцей пяці гадоў чалавек-павук.
Дык вось, чыноўнікі гэтыя (чалавек пяцьдзесят пакуль толькі абвінавацілі ў прэсе) гуртом "паскончвалі" юрыдычны факультэт ў горадзе Плзень, дзякуючы цяпер ужо былому кіраўніцтву факультэта. Карацей кажучы дыплёмы яны купілі. І пад усімі гэтымі тытуламі яны павыйгравалі разнастайныя выбары ды атрымалі разнастайныя пасады. Зам-міністра ўнутраных справаў, мэр горада і да т.п. С тытуламі яны таксама не вагаліся. Найбольш сарамлівыя куплялі толькі вышэйшую адукацыю. Большасьць жа адразу станавілася прафэсарамі.
Пасьля скандалу, некаторыя прызналіся, пакаяліся і пакінулі пасады. А ёсьць такія як мэрша горада Хамутова, якая да апошняга ўсё адмаўляе і нават падала ў суд на факультэт, быццам яна вучылася а там яе не памятаюць і паперы пагублялі. Сама праўда ў першы дзень не змагла назваць ні аднаго выкладчыка і ні адну дысцыпліну якую вывучала. Нават якую дыплёмную працу яна напісала пяць гадоў таму і ў каго абараняла яна не памятае. І выкладчыкі яе не памятаюць. Праз тыдзень яна ўспомніла што здавала дыплём пану каторы памёр год таму, аднак і тут не пракаціла, ён аказваецца не мог прыняць у яе дыплёмную працу бо не меў на гэта права.
Яшчэ павесялілі тыя народныя абраньнікі, якія не мелі грошай на тое каб дыплём купіць, дык проста панапісалі сабе ў перадвыбарчых дадзеных які пасьля перакрочылі ў афіцыйныя дадзеныя Phdr, Mudr, Bklr і г.д. у надзеі што не ўсплыве. Больш за пяць гадоў і не ўсплывала. Адзін праваліўся, пачаліся праверкі і накрылі ўсіх.
Цікава, ці магчыма было б такое ў Беларусі?
Ваш доктар навук (цяпер чаму б і не:)