Aug 06, 2011 23:28
Прачытаў меркаваньні Ў жж як бы "нашых" шаноўных mojo_fm, gugiens, l_u_f_t адносна арышту Алеся Бяляцкага. Маўляў, падаткі не плаціў, трэба было адкрыта аддаваць патрэбны працэнт у дзяржбюджэт і г.д. Карацей, сядзі Алесь, бо не дзяліўся.
Дык вось. У 2001 годзе па вясьне, як раз, калі мы закладалі "ЗУБР", сустракаўся я ды іншыя маладыя апазіцыянеры з Зьбігнэвам Буякам. Хто не ведае, адзін з лідараў польскай "Салідарнасьці" 80-ых. І паўстала ў мяне пытаньне: "Вось ЗУБР моцна крытыкуюць (у тым ліку ў шэрагах апазіцыі), што мы, маўляў, засралі ўсе сьцены ды платы надпісамі пра зьнікшых Захаранку, Ганчара і г.д. Вось што нам рабіць?" А ён адпавёў: "Вы ўсе дамы расьпісалі? Не? Тады працягвайце гадзіць. У КРАІНЕ, ДЗЕ ЗЬНІКАЮЦЬ ЛЮДЗІ, НЕ ПАВІННА БЫЦЬ ЧЫСТЫХ СЬЦЕНАЎ".
Гэтая фраза, зь якой я жыву ўжо доўгі час, датычыцца і гэтых сраных падаткаў, аб якіх цяпер так гучна крычаць. Ды сраць трэба на падаткі пры гэтай уладзе. Не плаціў Алесь (хаця гэта і не яго грошы, а грошы нашых палітзьняволеных і іх бацькоў і жонак), і правільна рабіў.
А тым, хто там прапануе зхараз пачаць адкрываць бюджэты кандыдатаў у прэзідэнты і крыніцы сродкаў на агітацыю, магу параіць добрага доктара ў 6-ай паліклініцы. Псіхіятра.
Беларусь,
уроды,
Палітыка