Рэалізатарам

Nov 11, 2009 21:26

Выдалася хвілінка паміж днямі напружанай працы нешта напісаць у блог, а ні воднай думкі ў галаве акрамя як нечага гарачага выпіць ды заваліцца спаць. Рынак зрабіўся напаўпусты. Турыстычны сезон даўно скончыўся і для многіх стаяньне тут стала непамернай ношай. А яшчэ і надвор'е не спрыяе.
Я некалі зімой купляючы джынсы на "Дынама" зьдзівіўся, чаго маўляў усе рэалізатары (гэтае слова падабаецца мне больш чым прадавец) нападпітку. А цяпер разумею. Холад сабачы, вецер ганяе па асфальце сьмецьце, і цішыня. Што яшчэ рабіць каб не захварэць і не звар'яцець. І тут люді а не робаты працуюць,і тут п'юць. Тым больш з пэўнай цяжкасьцю ў галаве прыходзячы дадому цяжка сфармуляваць нейкія думкі, якіх за дзень узьнікае процьма.
Я б недзе ў раёне Ждановічаў паставіў бы помнік: рэалізатар з сінім носам у двух куртках на сінціпоне, адной рукой паказвае пакупніку тавар, другой прытрымлівае пляшку пад прылаўкам каб не перакулілася.
У гэтым пляне зайздрошчу в'етнамцам. У іх нейкая парода дзіўная: стаяць на сваіх базарчыках у Празе суткамі і такое ўражаньне, што ім ніколі не холадна. І вясёлыя, хаця і цьвярозыя, шчабечуць сабе нешта... Загартаваныя хлопцы.

Беларусь, Чэхія

Previous post Next post
Up