Apr 26, 2011 14:08
Upd
У госьці да мяне едзе сябар зь Менску. Едзе праз Варшаву. Вырашылі яму набыць квіткі праз інтэрнэт-краму чэскай чыгункі, бо так значна таньней, і бываюць шалёныя скідкі. На рахунку сваёй рублёвай карты Андрэй меў крыху меньш за 70 эўра па дзяржкурсу. Адразу набылі цудоўны квіток на хуткі цягнік Варшава-Прага за 70 карун, што прыкладна 3 эўра (!). Квіток назад каштаваў ужо 725 крон (31 эўра) (кошт залежыць ад колькасьці выкупленных квіткоў). І сервер пачаў выдаваць памылку. Паспрабаваўшы некалькі разоў патэлефанаваў на інфалінію. Сказалі, што верагодна на рахунку не хапае грошай. Андрэй пайшоў закідаць "зайцоў" на картку, а я так прыкінуў, па якому ж курсу чэхі лічаць рубель, калі 270 тысячаў не хапае каб аплаціць 795 карунаў. Выйшла, што па 340 за 1 каруну. А еўра атрымоўваецца па 8 тысячаў? Акуець
Вырашылі купіць ужо заўтра. Галоўнае, каб курс за ноч яшчэ не вырас, а то камарад задаўбаецца гэную макулатуру ў банк цягаць.
Дакідка грошай на рахунак не дапамагла. Беларускі банк беражэ валюту, таму абмежаваў магчымасьць траціць грошы на інтэрнэт-куплю ў пераліку да 25 баксаў з 200 ранейшых. Таму квіток за 30 еўра купіць нельга... Будзем шукаць варыянты.
Беларусь,
Чэхія,
адъ