Пра скот

Jan 23, 2011 18:55

Наша Ніва надрукава артыкул аб зьехаўшых за мяжу пасьля падзей 19 сьнежня. http://nn.by/?c=ar&i=49198
Нічога б здавалася цікавага, нармалёвая зьява. Некаму пагражае крыміналка і 15 гадоў, некаму не пагражае, але вырашыў перачакаць за мяжой пакуль усё ўлагодзіцца. А нехта можа даўно тую эміграцыю плянаваў, і 19 сьнежня стала апошняй кропкай. Таксама мае права, бо гэта іх жыцьцё.
Але ж пачытайце тую брыдоту, якую піша наш "сьвядомы" люд у камэнтарах.
Напэўна, большая частка насельніцтва краіны ўсё ж дастойная свайго дыктатара, калі розум адмаўляецца разумець простыя рэчы.
ШОС! канешне, але што пасьля з гэтым народам будзе, калі яны сваім, здавалася б, паплечнікам гатовыя глотку перагрызьці абы яны замест эміграцыі паселі па турмах ды паздыхалі там?

Беларусь, уроды

Previous post Next post
Up