Калі ў кватэры -8

Dec 03, 2010 11:15

Гаспадар дому, ў якім я здымаю кватэру вырашыў вымяняць старыя вокны на шклопакеты.
У прынцыпе рашэньне правільнае, бо вокны моцна падгнілі. Але чаму гэта трэба рабіць зараз, калі на вуліцы ўдзень мінус восем, я не ведаю. Магчыма, што зімой гэта таньней. Іншага тлумачэньня не знаходжу. А па сквапнасьці пан Барта мог бы лёгка выгуляць першынство раёна, а можа і на горадзе б пазмагаўся.
Вокнаў у кватэры няма, мы з катом (ён страшна незадаволены) эмігравалі ў ванную ды грэемся каларыферам і гарачым віном. Пачалі ў 8 раніцы, абяцалі да 8 вечара скончыць. Пасьля будзем пратапліваць аднапакаёўку ды ставіць ялінку. Каляды ж на носе!

Чэхія, жыцьцё

Previous post Next post
Up