* * *

Feb 07, 2011 18:37

Адна з самых першых прыкмет набліжэння вясны - немудрагелістая, але жыццярадасная песенька сініцы. Вось і сёння яна урачыста і звонка паведаміла мне, што вясна - не за гарамі :)

* * *
Снег, якому так радаваліся усяго два месяцы таму, зараз ужо надакучыў, тым больш, што ў горадзе ён проста агідны з выгляду, брудны і дадае яшчэ больш шэрасці ў без таго непрывабны пейзаж. Так хочацца сонца! Зрэдку ў прарэхі хмар бачна, якім яркім і высокім стала неба.

перадвясновае, птушкі, сонца, снег, назіранні

Previous post Next post
Up