Выйшла з дому ў лёгкім плашчыку і зразумела, што больш сур'ёзная апранаха зусім не зашкодзіла б...
Усё ж сіноптыкі мелі рацыю, яшчэ з мінулага тыдня пачаўшы пужаць пахаладаннем.
У галаву ўсё настойлівей стукаюцца думкі аб гарбаце з бальзамам, коўдры і цёплых шкарпэтках :)