Jun 12, 2010 20:11
Завочнік здае залік па крыніцазнаўстве. Няважна так здае, але як жа не хочацца псаваць настрой сабе і яму ў такі дзень, калі ззяе сонейка, калі пад сцяной гудзе рыцарскі фэст, калі чакаюць прыемныя клопаты... "Ну і ладна", - думаю, "адпушчу я цябе". Але ўсё ж прашу пералічыць вядомыя студэнту летапісы. У шэрагу названых выкладчыцкае вуха ўлоўлівае слова "Полацкі" і, зразумела, выкладчык не можа ўтрымацца ад "правакацыйнага" пытання:
- А дзе зараз Полацкі летапіс?
Студэнт шчыра здзіўляецца і адказвае:
- Як дзе? У Полацку!
Так што шукайма, спадары гісторыкі )))
студэнты,
універсітэт,
сесія