Кабачкі!

Jul 22, 2015 21:24

Учора зняла першыя кабачкі. Мяркуючы па завязі, ураджай чакаецца магутны :-) А я ведаю толькі тры стравы з кабачкоў: кабачковыя аладкі, смажаныя кабачкі па рэцэпце спадарыні veragodna і амлет з кабачкамі і іншай гароднінай ( Read more... )

пытанне, кухня, вясковыя клопаты

Leave a comment

kiedy July 22 2015, 20:58:02 UTC
Я проста ікру раблю) У нас тыдні тры таму першыя кабачкі выраслі.

Reply

pani_teklia July 23 2015, 11:15:24 UTC
А можна падрабязней пра ікру? Як робіш і якое яе прызначэнне? Ну, адразу з'есці ці кансервацыя?

Reply

kiedy July 23 2015, 11:24:24 UTC
Адразу есці, у халодным выглядзе мне больш падабаецца. Кабачкі чышчу і рэжу на маленькія кубікі, кідаю ў вялікі тэфлонавы рондаль, наліваю алей і на невялікі агонь. Чышчу цыбулю і моркву, тру на электратарцы і туды ж у рондаль. Можна і на патэльні, але мне ў рондалі зручней, бо спачатку кабачкоў шмат і пакуль яны не пачнуць пратушвацца будзе нязручна мяшаць. Можна дадаць кетчуп ці таматную пасту. Пасаліць, натуральна)) Тушу, пакуль не стане падобна да кашы. Спачатку пад накрыўкай, потым без, бо кабачкі могуць пусціць шмат соку, а кабачковы суп - не маё)) Гатовую ікру можна пасыпаць якой зелянушкай. Я люблю халодную ікру накласці на кавалак чорнага хлеба.

Reply

pani_teklia July 23 2015, 11:27:49 UTC
О, дзякуй. Паспрабуем :-)

Reply

kiedy July 23 2015, 11:30:16 UTC
І люблю зусім проста: малады кабачок парэзаць кружочкамі разам з семечкамі, пасмажыць і наверх маянэз+часнычок :)

Reply

pani_teklia July 23 2015, 11:38:00 UTC
Ну, вось гэта амаль як па рэцэпце, што калісьці даўно быў у блогу veragodna. Толькі там яшчэ, здаецца, была паніроўка кабачка ( яйка і мука), а на закуску - соус ( маянэз, часнык і кроп). Хаця я дакладна зараз не ўзгадаю, што менавіта было ў арыгінале, а што я ўжо сама дадала :-) Але я раблю менавіта так. Можна маянэз напалам са смятанай.

Reply

veragodna August 2 2015, 15:13:23 UTC
Не-не, паніроўка не вітаецца :).

Reply

pani_teklia August 3 2015, 09:28:17 UTC
значыцца, паніроўку мы ўжо самі вынайшлі :-)

Reply

veragodna August 2 2015, 15:14:05 UTC
Яшчэ кунжут быў!

Reply

pani_teklia August 3 2015, 09:33:06 UTC
А вось кунжут мы свядома выключылі з рэцэпта. У нас яго цяжка адшукаць :-)

Reply


Leave a comment

Up