Знайшла пад елачкай )))

Dec 30, 2014 18:45



Цудоўнае выданне, арыентаванае найперш на практычнае засваенне разнастайных тэхнік вырабу паясоў.

Дарэчы, відаць, менавіта па дапаможніку В.І. Селівончык (1989 года) я вучылася ў свой час ткаць паясы на дошчачках. Гэта быў год дзевяноста сёмы-дзевяноста восьмы, да мяне  - не памятаю ўжо адкуль - патрапіла тоненькая кніжка-метадычка. Аўтара я тады не запомніла, але магчыма, гэта і быў той дапаможнік. Дошчачкі зрабіў мне тата. Першы пояс атрымаўся крываватым і з хібамі ў арнаменце, але я тады вельмі ім ганарылася :)

ex libris, народны строй, успаміны, этнаграфія, падарункі, ткацтва, Новы Год

Previous post Next post
Up