Дзе раней, дзе пазней, а ў нас сягонняшняй ноччу выпаў сняжок. Такім чынам, гэта афіцыйны першы зазімак (тыя белыя мухі, што не даляцелі да зямлі ў сярэдзіне кастрычніка, не лічацца).
Далей абяцаюць трывалы мінус - дык што, ужо і зіма адразу?
Калі меркаваць па ўраджаі рабіны, то яна мусіць быць марознай...
"Знайдзі вераб'я! Многа вераб'ёў"
Гэта, вядома, не верабей )))
Птушыная сталоўка
А вось і паляўнічы
І яшчэ адзін.