* * *

Sep 12, 2014 21:40

Еду сягоння ў аўтобусе. Насупраць сядзіць хлопчык гадоў дванаццаці, чытае кніжку - "Закінуты свет" Конан-Дойля. Сапраўдную, папяровую, з вядомай савецкай серыі "Прыгоды і фантастыка"!  З'ява па цяперашніх часах настолькі незвычайная, што я нават здзівілася. І адразу ўзніклі пытанні: па добрай волі чытае, ці ў школе задалі? Праходзяць цяпер у школе Конан-Дойля?

Хлопчык, між тым, чытаў своеасабліва: перагорне некалькі старонак, прачытае пару абзацаў, потым зноў перагорне. І зноў пытанні: ці то спецыяльна прапускае, бо чытаць лянотна, ці то кніжку ведае напамяць, і выбірае толькі самыя любімыя ўрыўкі (сама так раблю часам)?

І, дарэчы, было бачна, што тэкст даецца дзіцёнку няпроста: ён шавяліў вуснамі, ціхенька прагаворваў сказы.
Ды што там хлопчык, на першым курсе многія студэнты кепска чытаюць. Сур'ёзна.

назіранні

Previous post Next post
Up