І зноў пра сесію

May 24, 2014 23:51

Валока як інструмент валачыльных станаў вылазіць стабільна (прыняла залік у 7 груп, не фігуравала толькі ў адной).

Даследчыкі 19 стагоддзя пераварочваюцца ў труне: Носов (Насовіч), СапУно (Сапуноў) і Коялов (Каяловіч). Яшчэ неяк вельмі хітра абазвалі Баршчэўскага, але я забылася, як.

Загнала ў ступар студэнтку:
- Скажыце, які буйны населены пункт Беларусі быў вызвалены апошнім?
- ???
- (пачынаю падказваць) Гэта абласны цэнтр на захадзе Беларусі.
- ???
- Ну, якія ў нас абласныя цэнтры знаходзяцца на захадзе?
- ???
- Віцебск на захадзе?
- ???
Заслона.

Але ладна, Завочнікі завочнікамі, а мы сягоння на Рубоне былі :) Крыху пазней падзялюся ўражаннямі. 

студэнты, універсітэт, сесія

Previous post Next post
Up