Спецыяльна пакінула гэтыя два здымкі для асобнага допісу,
Падчас маіх непрацяглых (бо было холадна і бракавала часу) батанічных блуканняў сустрэлася вось такое, экзатычнае з выгляду :
Гэта адна і тая ж расліна, толькі ў гэтых "парасткаў", відаць, крыху розны ўзрост. Другі старэйшы.
Хто здагадаецца, што гэта такое? Кажу адразу, гэта не грыбы :)
P.S. А каментары схаваю пакуль.
UPD: Гэта рэвень, ці рабарбар (у нас яшчэ казалі "барбарыс", але гэта, вядома ж, не ён)
Выглядае гэтая расліна прыкладна так:
(Здымак з інтэрнэту, свой доўга шукаць)
Правільна адгадаў маю загадку шаноўны
urfinwe ))