Спецкурс

Sep 13, 2009 15:26

Парадавалі ўчора трэцякурснікі! Атрымалі творчае заданне і выканалі яго творча, з імпэтам. Малайцы! Даўно не бачыла ў вачах студэнтаў такой шчырай зацікаўленасці, неабыякавасці. Няхай жа хопіць гэтага імпэту на ўвесь семестр!
Семінар быў прысвечаны развіццю народных рамёстваў і промыслаў на сучасным этапе. Чаго толькі не адкапалі мае ўвішныя студэнты. Расказвалі і пра дамы рамёстваў, і пра фестывалі, і пра дзейнасць асобных майстроў. А мяне асабліва ўразіла прэзентацыя пра спадарыню nataluga, з якой мы, на жаль, не знаёмыя асабіста, але якую я ведаю праз ЖЖ і by_ethno. Дзякуй вам, Наталля, за тое, што вы ёсць!

рамёствы, студэнты, універсітэт

Previous post Next post
Up