У вас зіма?

Dec 19, 2013 18:35

Падобна на тое, што народная прыкмета спрацуе і на гэты раз. Два афіцыйных зазімкі ўжо адбыліся, але, паколькі першы меў месца напачатку снежня, прагназую, што зіма канчаткова прыйдзе бліжэй да сярэдзіны студзеня :)

Ва ўсякім разе, прагноз нічога аптымістычнага на бліжэйшую дзесяцідзёнку не абяцае:


Такім чынам, у нас нібы працягваецца безнадзейны і змрочны лістапад.  А як у вас?

снежань, зіма ці не зіма?, надвор'е

Previous post Next post
Up