Час ляціць так імкліва, і мы паціху набліжаемся да сярэдзіны лета. Уяўляеце? Ужо!
Вырашыла вось паказаць некалькі фотаздымкаў з "першай серыі" свайго адпачынку. Спачатку - чэрвеньскія :)
...Невялікая плантацыя "культурных" васількоў перад домам. Разрастаюцца сабе паціху.
А гэта на самай справе - партрэт павучка :)
Касмічныя абрысы звычайнага дзядоўніку, які ў нас непачціва называюць лапухом :)
Проста кропелькі...
І - ружа. Яшчэ заспела яе ў самай красе